Мапа аб'ектаў сямейнага адпачынку Нашых дзетак створана з мэтай назапашваньня водгукаў пра месцы, у якіх можна прыемна пабавіць час усёй сям'ёй.
Мапу можна павялічваць, калі націснуць на плюсік, а потым на адпаведную кропку самой мапы. Гэткім жа чынам працуе і памяншэнне. Каб цэнтраваць мапу на пэўнай кропцы, абярыце кнопку са стрэлкамі і клікніце адпаведнае месца на мапе.
Да кожнага аб'екта можна дадаваць камэнтары, у камэнтарах забараняецца абмеркаваньне тэмаў, недатычных непасрэдна аб'екта адпачынку - для такіх тэмаў існуе форум.
Як дадаць новы аб'ект?
Каб прапанаваць новы аб'ект, дашліце інфармацыю пра яго на адрас dzietki@gmail.com.
Інфармацыя павінна ўтрымліваць назву аб'екта, дакладны адрас і апісаньне. Дадаткова можна пазначаць рэжым працы, кошты, кантактныя тэлефоны і інш.