19 Сту 2012 (Чац) - 12 Кра 2012 (Чац)
10.00 - 19.00 (каса да 18.00)
Выстава прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараждэння Уладзіславы Францаўны ЛУЦЭВІЧ, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы і першага дырэктара музея, заслужанага дзеяча культуры. Экспануюцца рукапісы, дакументы, друкаваныя выданні, унікальныя фотаздымкі.
Месца: Літаратурны музей Янкі Купалы (Менск, вул. Янкі Купалы, 4)
Дадатковая інфармацыя: 227-78-66
20 Сту 2012 (Пят) - 11 Лют 2012 (Суб)
11.00 - 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
У экспазіцыі прадстаўленыя творы таленавітага мастака, выкладчыка Гунефы Мацюшэнкавай, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ краіны: Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалка, Зухры Міхайленка, Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.
Гунефа Мацюшэнкава працуе ў тэхніцы акварэлі, батыка і габелену. Мастак увесь час эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі. На выставе прадстаўленыя акварэльныя работы аўтара. Эпіграфам да сваёй выставы Гунефа Мацюшэнкава выбрала радкі Стэндаля: “Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія жадаеш выклікаць у другіх”. Паглыбленне ва ўнутранае жыццё прыроды, а таксама і ўласнай душы, прывяло да тых пачуццяў, якія дазволілі мастаку адлюстраваць ў сваіх пейзажах сугучнасць настрою чалавека і стану прыроды.
Уваход вольны.
Месца: Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" (Менск, Кастрычніцкая пл., 1)
Дадатковая інфармацыя: 227 26 12.
21 Сту 2012 (Суб) - 1 Сак 2012 (Чац)
11.00 - 19.00, вых. - пн, аўт.
Гадзіннікі разных эпох: насценныя, напольныя, камінныя, наручныя, «з зязюляй», гадзіннікі вядомых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў.

Месца: Музей гісторыі Менску (Менск, вул. Рэвалюцыйная, 10)
Дадатковая інфармацыя: (017) 321-24-30
Майго юнацтва крылы8 Лют 2012 (Сер)
19:00.
Драматычная паэма на дзьве дзеі без антракту паводле паэмы “Хамуціус”, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму.
Працягласць — 80 хвілін.
Для дзяцей ад 14 гадоў.
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
8 Лют 2012 (Сер) - 12 Лют 2012 (Няд)
Адкрыццё 8 лютага ў 14.00;
9–11 лютага – 10.00 - 19.00;
12 лютага - 10.00 - 15.00
Кнігі, навучальныя матэрыялы, перыёдыка, канцтавары, паліграфія, цацкі.
Прэзентацыі выдавецтваў, аўтараў, твораў; конкурсы, выставы, семінары і майстар-класы.
Больш за 600 экспанентаў з 25 краінаў свету.
Продаж кніжных навінак без гандлёвай нацэнкі!
Падрабязней ад арганізатара: http://www.mininform.gov.by/rus/action/book_by/
Уваход вольны.
Месца: Выставачны цэнтр "Белэкспа" (Менск, вул. Янкі Купалы, 27)
Дадатковая інфармацыя: 293 09 31, office@belkniga.by
8 Лют 2012 (Сер)
Уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў а 20:00.
Дударскі Клуб прэзэнтуе альманах DUDAR і на радасьцях п’е, таньчыць ды грае на дудах!
У праграме:
• конкурсы, за ўдзел у якіх можна атрымаць у падарунак альманах;
• выступы лепшых дудароў Беларусі
• і як заўжды - танцавальны вэрхал з народнымі і сярэднявечнымі танцамі!
Кошт уваходу: 15 000
Для дудароў(!) з дудамі(!!!) уваход вольны + дудар можа правесці аднаго чалавека! ;)
Месца: Клуб RE:PUBLIC (Менск, вул. Прытыцкага, 62, ст. м. Кунцаўшчына)
Дадатковая інфармацыя: (29) 3425791 Зміцер Сасноўскі, zsasnouski@tut.by
9 Лют 2012 (Чац)
19:00.
Пры удзеле Тацьцяны Беразоўскай і Алега Змушкі.
Месца: Кавярня “МІСТРАЛЬ” (Менск, вул. Валадарскага, 22)
Дадатковая інфармацыя: (029) 253 25 04
10 Лют 2012 (Пят)
19.00
Мадэрацыя: Ірына Герасімовіч
На нямецкай і беларускай мовах.
Уваход вольны.
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Менск, праспект Скарыны, 37а)
Дадатковая інфармацыя: (29) 2377119, dolm@minsk.goethe.org
Прэм'ера ў лялечным тэатры: "Чароўныя падарункі"10 Лют 2012 (Пят)
14:00.
Старадаўняя беларуская казка, выкладзеная Віталём Вольскім у адной дзеі.
Жылі-былі дзед і баба. Бедна жылі... Адна надзея на гарох, што ў гародзе пасеялі. Ды вось бяда, панадзіўся нехта той гарох красці. Аказалася, жораў гэта. Ды не просты, а казачны - чалавечым оласам папрасіўся на волю. А ўзамен зрабіў дзеду чароўныя падарункі...
Квіткі: 6 000 - 10 000.
Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
10 Лют 2012 (Пят)
18:30 – 20:50
[url]news.tut.by/culture/272643.html[/url]
Уваход вольны
Месца: Арт Сядзіба (Менск, вул. Куйбышава, 22, паверх 2)
Дадатковая інфармацыя: news.tut.by/culture/272643.html
10 Лют 2012 (Пят)
19:00.
Лепшыя і новыя песні.
(9-га лютага ў Віктара Шалкевіча дзень нарадзінаў!)
Месца: Дом культуры Шарко (Менск, вул. Уральская, 3)
Дорога на Віфлеем11 Лют 2012 (Суб)
11:00.
Калядная казка-прытча Сяргея Кавалёва на дзве дзеі. Для дзяцей ад 7 гадоў.
Працягласць — 80 хвілін.
Гісторыю пра тое, як з’явіўся і жыў сярод людзей Ісус Хрыстос, распавядае Біблія. Чатыры біблейскія аўтары пераказваюць падзеі, якім, магчыма, зрабіліся сведкамі, або пра якія дачуліся ад сведкаў. Але яшчэ ў даўнія часы па свеце вандравала шмат іншых гісторый пра Хрыста: яны не ўвайшлі ў Біблію, іх збіралі і вывучалі аматары гісторыі і літаратуры. Такія гісторыі называюць апокрыфамі. Наша тэатральная гісторыя – якраз такі самы апокрыф, толькі сучасны. Спачатку яе распавёў Сяргей Кавалёў, знаўца старажытнай беларускай літаратуры і драматург. А потым рэжысёр Наталля Башава ўвасобіла літаратурны аповед на сцэне з акцёрамі.
Нават самыя старажытня мастакі і пісьменнікі не сумняваліся ў тым, што Ісуса Хрыста шанавалі ўсе зямныя істоты. Таму героем нашай гісторыі зрабілася Асляня, - маленькае, галоднае, змучанае цяжкай працай і нядобрым гаспадаром. Асляня вартае спагады і дапамогі. І ёсць на свеце Бог, які любіць усіх вартых спагады і дапамогі, і Бог можа дапамагчы, але – неверагодна! - часам і Бог мае патрэбу ў дапамозе! І дапамагчы яму можа нават гэтае самае маленькае, галоднае, змучанае Асляня! Што б на ягоным месцы зрабіў ты, маленькі глядач? Наша Асляня мусіць тэрмінова выпраўляцца ў дарогу: мала таго, што яна самая доўгая і небяспечная ў ягоным жыцці, дык яе яшчэ трэба адшукаць! Праўда, Асляня не адно-адзінюткае, а з людзьмі, але людзі часам такія кволыя й бездапаможныя...
Падрабязней пра спектакль
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
11 Лют 2012 (Суб)
19:00.
Не – папсовым “валянцінкам”!
Падаруй каханаму чалавеку часцінку душы!
У той час, калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва напярэдадні Дня Святога Валянціна 14 лютага затарваецца ў гіпэрмаркетах сэрцайкамі, гурт “Крамбамбуля” & Агенцтва “Шаблі” абвяшчаюць… пра пачатак акцыі “Каханне – не паралён, драбадзі-драбада”!
Сагрэўшы цеплынёй сваіх сэрцаў гледачоў Бэрліну ды Гамбургу, гурт “Крамбамбуля” прэзэнтацыяй новага альбому хоча падараваць жыхарам Менску сапраўдны святочны настрой і нагадаць пра каштоўнасць шчырых пачуццяў!
Няма грошай на норкавае футра – падаруй каханай “зашрубку” на канцэрце Драбадзi-драбада!

Месца: Клуб RE:PUBLIC (Менск, вул. Прытыцкага, 62, ст. м. Кунцаўшчына)
Дадатковая інфармацыя: 6555596
Фэст-конкурс снежна-лядовых скульптур11 Лют 2012 (Суб)
10:00-17:00
У фэсце возьмуць удзел прафесійныя скульпатры і студэнты мастацкіх каледжаў - усяго каля 12 каманд. Гледачы змогуць абраць найлепшы твор.
Акрамя таго наведвальнікам прапануецца катанне на снегаходзе з санкамі, вандроўкі на квадрацыклах, багах і на лыжах.
Уваходны квіток у сад: 20 тыс. на дарослага, 10 тыс. - на школьніка, студэнта, пенсіянера.
Месца: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (Менск, ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава. 2в)
Дадатковая інфармацыя: 284 24 66
11 Лют 2012 (Суб)
19:30.
Уваходны квіток - 60.000, столік 80.000.
http://neurodubel.com/images/stories/news/soltime.jpg
Месца: Клуб “Салтайм” (Менск, пр. Скарыны, 131/1)
Дадатковая інфармацыя: (025) 622 95 03, (029) 363 76 85, (033) 601 87 37
Ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кніг “Мама Му чытае” ды “Малы і Білан”12 Лют 2012 (Няд)
14:00.
Ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр “Мама Му чытае” ды Юі і Тумаса Вісландэраў “Малы і Білан”, з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр і яе беларурскай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі.
Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” прадставіць сваю версію Мамы Му.
Месца: Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Менск, праспект Скарыны, 37а)
Дадатковая інфармацыя: (044) 7236574
13 Лют 2012 (Пан)
19:00.
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ прадстаўляюць канцэрт да Дню Святога Валянціна.
ПРЫЗНАННІ ў розных стылях
- Паліна Рэспубліка (бард),
- “Нельга Забыць” (акустык-рок),
- “Верасень” (рок),
- “White Night Blues” (блюз),
- “3-Zna” (альтэрнатыўны рок).
Супольны праект Вольгі Акуліч і прома-групы ВЮ да Дня Святога Валянціна мае на мэце паказаць, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях. У цэнтры ўвагі “Прызнанняў” – усё багацце гукавой палітры, усе выяўленчыя магчымасці Гітарнай Музыкі.
Кошт квітка 20 тыс. папярэдне, 25 тыс. у дзень канцэрта

Месца: Клуб “Салтайм” (Менск, пр. Скарыны, 131/1)
Дадатковая інфармацыя: (029) 640 09 38 (velcom), (025) 622 95 03 (life:), (029) 560 77 93 (МТС), e-mail: trenas007@gmail.com, novik.julia@gmail.com
Марынка-крапіўніца15 Лют 2012 (Сер) - 16 Лют 2012 (Чац)
14:00.
А. Вольскі, П. Макаль.
Беларуская казка ў адной дзеі.
Жыла дзяўчынка, і не было ў яе сапраўднага імя - толькі мянушка: Крапіўніца. А ўсё таму, што расла яна сірацінкай, як тая крапіва пры плоце. Ды апынулася, што дзесьці далёка ёсць у яе браточкі родныя. Але сядзяць яны ў няволі ў скляпеннях Цуда-Юда-Змея, ні жывыя, ні мёртвыя...
Квіткі: 5 000 - 10 000.
Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
Майго юнацтва крылы18 Лют 2012 (Суб)
19:00.
Драматычная паэма на дзьве дзеі без антракту паводле паэмы “Хамуціус”, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму.
Працягласць — 80 хвілін.
Для дзяцей ад 14 гадоў.
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
18 Лют 2012 (Суб)
16:00.
Квіток - 5000 руб.
Месца: Палац культуры ветэранаў (Менск, вул. Янкі Купалы, 21)
Дадатковая інфармацыя: 227-22-67 , e-mail: info@rdkv.by
Прэзентацыя аўдыёдыска «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»19 Лют 2012 (Няд)
14:00.
Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
У праекце ўзялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш.
Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.
Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.
«Летась здзейснілася мара аўтара, калі пабачыла свет яго кніга, якая стала пераможцай у намінацыі „Дзіцячая літаратура“ на радыё „Свабода“ і заняла пачэсную пазіцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар, наш герой, не зможа яе ўбачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, мы здзясьняем яшчэ адзін цуд — пераўвасабляем літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Цяпер яе зможа пачуць і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце».
На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin. FM Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак — адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».
Праект падтрымала Беларускае радыё «Рацыя», на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «Дзінь-дзілінь». Дзякуючы радыё «Рацыя» пабачыць свет і аўдыёвыданне гэтых казак. «Ведаю аўтара казак з другой паловы 80-х і магу сказаць, што столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку.
Гэты праект — яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», — кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.
Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня пачынаючы ад 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і ў інтэрнэце па ўсім свеце.

Месца: Кнігарня "логвінаЎ" (Менск, пр. Скарыны, 37А)
22 Лют 2012 (Сер) - 25 Лют 2012 (Суб)
Выстава і продаж тавараў дзіцячага асартыменту, прэзентацыя паслуг для сем'яў з дзецьмі і для будучых бацькоў. Кнігі, сістэмы адукацыі і развіцця, гульні, мэбля, тавары для здароўя і адпачынку, вопратка, абутак, харчаванне і інш.
У межах выставы традыцыйна адбываюцца семінары, майстар-класы, дабрачынныя акцыі.
24-25 лютага на выставе адбудзецца Фэст паветраных шарыкаў "Паветра".
Сайт арганізатараў: http://www.belexpo.by/562/1265/1375/?page=1
Месца: Выставачны комплекс "БелЭкспа" (Менск, вул. Янкі Купалы, 27)
Дадатковая інфармацыя: (017) 334-58-16, 334 26 78, children@belexpo.by
ЧАМУ СТАРЭЮЦЬ ЛЮДЗІ?..23 Лют 2012 (Чац)
14:00.
А.Вярцінскі
Сучасная прыпавесць для гледачоў ад 7 гадоў.
Жылі нашыя продкі, не ведалі бяды, і кожны з іх быў малады. Але з аднаго часу ўсё змянілася. Адгэтуль мы марнеем ды старэем. Але чаму так адбылося? Можа таму, што за дабро людзі сталі ліхам плаціць? Таму, што кожны на іншых, як на ворагаў пазірае? Чаму людзі, не зважаюць на тое, што згода будуе, а нязгода руйнуе? І бачыць нават не жадаюць, з-за чаго іх век хутка мінае, чаму з іхных сэрцаў цеплыня знікае....

Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
Дзюймовачка25 Лют 2012 (Суб)
11:00, 14:00.
Юры Шчуцкі паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна.
Казка на дзве дзеі без антракту для дзяцей ад 5 гадоў.
Працягласць — 60 хвілін.
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
7 Сак 2012 (Сер)
19:00
Квіткі: 75 000 - 120 000, столікі 150 000.
Месца: RE:PUBLIC (Менск, вул. Прытыцкага, 62)
Дадатковая інфармацыя: (029) 649 08 88
ЧАМУ СТАРЭЮЦЬ ЛЮДЗІ?..15 Сак 2012 (Чац)
14:00.
А.Вярцінскі
Сучасная прыпавесць для гледачоў ад 7 гадоў.
Жылі нашыя продкі, не ведалі бяды, і кожны з іх быў малады. Але з аднаго часу ўсё змянілася. Адгэтуль мы марнеем ды старэем. Але чаму так адбылося? Можа таму, што за дабро людзі сталі ліхам плаціць? Таму, што кожны на іншых, як на ворагаў пазірае? Чаму людзі, не зважаюць на тое, што згода будуе, а нязгода руйнуе? І бачыць нават не жадаюць, з-за чаго іх век хутка мінае, чаму з іхных сэрцаў цеплыня знікае....

Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
17 Сак 2012 (Суб)
15:00 - 21:00
Яснавяльможнае паньства!
Мірскі замак, МГА "Гісторыка" і 17-y pułk ułanów litewskich запрашаюць ВАС на Баль.
Унёсак удзельніка: 20 даляраў + 50 тысяч аўтобус.
Запрашэнне варта набыць загадзя.
БАЛЬНЫ АБУТАК - АБАВЯЗКОВЫ!
Танцавальная праграма:
1 Паланэз
2 Юніён-вальс
3 Катыльён (вальсавы)
4 Вольныя муляры
5 Тампет
6 Французская кадрыль
7 Прытулак грацыяў
8 Трыяле
9 "Калядная" мазурка
10 Вальс-катыльён
11 Этрурыя
12 Кэмбрыджскі вальс
13 Катыльён (мазурачны)
14 Буланжэ
15 Вальс герцага Кенцкага
16 Сэр Роджэр дэ Ковэрлі
А таксама ў праграме: жывая музыка, прафесійнае фота і відэа, музычныя сюрпрызы, вясёлыя гульні, фуршэт і шампанскае:)
Апрануцца належыць:
Строй гістарычнага выгляду на эпоху ампір.
На баль не дапускаюцца дамы ў строях іншых эпохаў.
Для кавалераў абавязковы мундыр ці фрак.
Падрабязней
Месца: Мир, Замак, вул. Замкавая
Дадатковая інфармацыя: prisdiana@yandex.ru, (29) 7550370 (пан Зміцер), (25) 9082897 (пані Дыяна), (29) 3254497 (панна Надзея).
Чароўныя падарункі17 Сак 2012 (Суб)
14:00.
Старадаўняя беларуская казка, выкладзеная Віталём Вольскім у адной дзеі.
Жылі-былі дзед і баба. Бедна жылі... Адна надзея на гарох, што ў гародзе пасеялі. Ды вось бяда, панадзіўся нехта той гарох красці. Аказалася, жораў гэта. Ды не просты, а казачны - чалавечым оласам папрасіўся на волю. А ўзамен зрабіў дзеду чароўныя падарункі...
Квіткі: 6 000 - 10 000.
Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
Марынка-крапіўніца29 Сак 2012 (Чац)
14:00.
А. Вольскі, П. Макаль.
Беларуская казка ў адной дзеі.
Жыла дзяўчынка, і не было ў яе сапраўднага імя - толькі мянушка: Крапіўніца. А ўсё таму, што расла яна сірацінкай, як тая крапіва пры плоце. Ды апынулася, што дзесьці далёка ёсць у яе браточкі родныя. Але сядзяць яны ў няволі ў скляпеннях Цуда-Юда-Змея, ні жывыя, ні мёртвыя...
Квіткі: 5 000 - 10 000.
Месца: Тэатр лялек (Менск, вул. Энгельса, 20)
Дадатковая інфармацыя: bilet-puppet@tut.by, 227-05-32, (29) 655-55-15, (29) 555-58-81
Пішам АФІШУ разам!1 Сне 2015 (Аўт) - 1 Сне 2020 (Аўт)
Сябры!
Калі вам стала вядома пра цікавую імпрэзу і вы хочаце запрасіць на яе сяброў, дасылайце, калі ласка інфармацыю ў нашую афішу!
Месца: Skype: Kryscina
Дадатковая інфармацыя: (029) 632 27 43, e-mail: n.dzietki@yahoo.com